Запрашаем узяць удзел у конкурсе калядных паштовак

Шаноўныя студэнты і студэнткі!

Запрашаем вас узяць удзел у традыцыйным конкурсе дызайну калядных электронных паштовак! Работы будуць ацэньваць чальцы камісіі са складу Аддзела камунікацыі і маркетынгу ды Службы па справах студэнтаў.

Калядная паштоўка пераможцы будзе разасланая ўсім супрацоўнікам, партнёрам і сябрам ЕГУ. Пераможца атрымае заахвочвальны ганарар у памеры €50, а ўдзельнікі, што зоймуць другое і трэцяе месцы – сувеніры з сімволікай ЕГУ.

Дасылайце свае электронныя паштоўкі на адрас contest@ehu.lt да 7 снежня. Аб’ява пераможцы – 9 снежня.

Перад тым, як выслаць свае работы, калі ласка, уважліва азаёмцеся з патрабаваннямі:

  • Паштоўка павінна быць падрыхтаваная ў 4 моўных версіях (ангельская, беларуская, літоўская, расейская);
  • Візуальны змест павінен асацыявацца з універсітэтам, Калядамі;
  • Павінен выкарыстоўвацца традыцыйны лагатып ЕГУ.

Поспехаў!

Назад