VIII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

27-29 верасня ў Вільні адбудзецца VIII Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі — найбольш значная і масштабная беларуская акадэмічная падзея ў свеце, як па колькасці ўдзельнікаў, так і навуковых накірункаў. Галоўная акадэмічная пляцоўка Кангрэса — Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ).

Кангрэс адбудзецца пад патранажам Гарадскога самакіравання Вільні. Мяркуецца, што ў Кангрэсе прымуць удзел больш за 550 удзельнікаў, якія прадстаўляюць 14 навуковых накірункаў. Сэсіі Кангрэса абудуцца ўва ЕГУ, Інстытуце міжнародных адносінаў і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта, касцёле найсв. Панны Марыі Суцяшэння.

  • Афцыйная цырымонія адкрыцця і пленарныя паседжанні Кангрэса пачнуцца 27 верасня а 14 гадзіне ў віленскім касцёле св. Кацярыны (вул. Вільняўс 30).
  • Цырымонія надання прэміі Кангрэса пачнецца 28 верасня а 19 гадзіне ў Віленскай гарадской ратушы (вул. Діджойі 31).

Праграма Кангрэса даступная па спасылцы

У 2011-2016 гадох Кангрэсы адбываліся штогод ва Універсітэце Вітаўта Вялікага ў Коўне, у 2017 годзе Кангрэс адбыўся ў варшаўскім Collegium Civitas. З-за тэхнічных прычын VIII Кангрэс быў перанесены на верасень 2019 года.

Арганізацыйны камітэт VIII Кангрэса складаецца з Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера», Інстытута Вялікага княства Літоўскага, Універсітэта Вітаўта Вялікага і ЕГУ.

Назад