Публічная лекцыя «Філасофія працоўнага права як междысцыплінарны накірунак навуковых даследаванняў: станаўленне і сучасны стан»

Шаноўнае спадарства! Запрашаем вас 16 лістапада на чарговую публічную лекцыю з цыкла лекцый стыпендыятаў ЕГУ.

Лектар – доктар юрыдычных навук Кірыл Тамашэўскі.

Тэма: Філасофія працоўнага права як междысцыплінарны накірунак навуковых даследаванняў: станаўленне і сучасны стан.

Мова лекцыi – руская.

Лекцыя пачнецца ў 18.30 і будзе трансліравацца праз ZOOM, калі вы яшчэ не зарэгістраваліся на курс лекцый анлайн, калі ласка, запоўніце наступную форму.

Цыкл публічных лекцый

Лекцыі будуць чытаць запрошаныя даследчыкі з Беларусі, Украіны і Расіі, якія атрымліваюць зараз стыпендыйную падтрымку ва ўніверсітэце. Адна з задач універсітэта – падтрымка тых навукоўцаў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій і за выказванне антывайсковай пазіцыі. Таксама ўніверсітэт намагаецца падтрымліваць і навукоўцаў з Украіны, якія знаходзяцца ў складанай сітуацыі расійскай вайсковай агрэсіі. Мова лекцый – беларуская, украінская і расійская.

Арганізатар: Цэнтр беларускіх і рэгіянальных даследаванняў Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ.

Назад