Юбілейны дзясяты выпуск бакалаўраў і дванаццаты выпуск магістраў віленскага ЕГУ пройдзе ў касцёле св. Кацярыны. Чакаецца, што у 2018 годзе годзе бакалаўрамі і магістрамі стануць 172 выпускнікі ЕГУ. Ганаровым госцем Цырымоніі стане заснавальнік Еўрапейскай рады па міжнародных адносінах (Лондан, Вялікабрытанія) і старшыня праўлення Цэнтра лібэральных стратэгіяў (Сафія, Балгарыя) Іван Красцаў, які звернецца да выпускнікоў з віншавальнай прамовай. Падчас Цырымоніі ўручэння дыпломаў ў шосты раз будзе ўручана Узнагарода выбітнаму выпускніку ЕГУ.
Цырымонія пачнецца а 13 гаідзіне. Заняць сваё месца трэба не пазней, чым за 20 хвілін да пачатку. Прыкладная працягласць цырымоніі – 2 гадзіны.
А 19 гадзіне ў новым корпусе ЕГУ, размешчаным у былым Аўгустынскім кляштары ў Старым горадзе Вільні, пачнецца традыцыйны Дзень сустрэчы выпускнікоў.
Важна! Рэгістрацыя на абодва мерапрыемствы праходзіць па спасылцы да 27 чэрвеня (уключна). Калі ласка, паведаміце аб сустрэчы выпускнікоў вашых сябры па ЕГУ. У выпадку ўзнікнення пытанняў аб правядзенні Дня сустрэчы выпускнікоў, калі ласка, звяртайцеся па эл. пошце andrei.khrapavitski @ ehu.lt.
На здымку: Іван Красцаў. Copyright: TED
Касцёл св. Кацярыны, месца правядзення Цырымоніі ўручэння дыпломаў: