У межах Прыёмнай кампаніі 2016 года ЕГУ атрымаў 251 заяўку на паступленне на бакалаўрскія праграмы. Гэта на 30% больш, чым у 2015 годзе. Найбольш прывабнымі для абітурыентаў з’явіліся праграмы «Візуальны дызайн і медыя» (74 студэнта), «Медыя і камунікацыя» (72 студэнта) і «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза» (51 студэнт). Большасць абітурыентаў – гэта грамадзяне ці сталыя рэзідэнты Беларусі. Тым не менш, заўважна павелічэнне колькасці замежных абітурыентаў – каля 10% студэнтаў першага курса прыедуць на вучобу ў Вільню з Украіны, Літвы, Расіі, Казахстана і Туркменістана.
У кастрычніку студэнты бакалаўрыята пачнуць навучанне ў межах нядаўна зацверджанай капцэпцыі Агульнаўніверсітэцкай падрыхтоўкі (англ. Core Curriculum), які ўключае паглыбленае вывучэнне замежных моў і дае фундаментальныя веды па гуманітарных дысцыплінах і ў межах адукацыйнай традыці ліберальных мастацтваў (англ. Liberal Arts). У гэтым годзе ўпершыню да студэнтаў-першакурснікаў далучацца слухачы праграмы Падрыхтоўчага года, якія напрацягу двух семетраў навучання ў Вільні і ў Мінску прайшлі 800-гадзінны курс падрыхтоўкі да паступлення ў ЕГУ. Падрыхтоўчы год ЕГУ уключае заняткі па англійскай мове, вывучэнне асноў гуманітарных ведаў, а таксама падрыхтоўку да іспытаў па эсэ і кампазіцыі.
Улічваючы, што прыём анкет у межах першага тура Агульнага прыёма ў вышэйшыя школы Літвы (LAMA BPO) працягваецца па 19 ліпеня, універсітэт таксама чакае рост колькасці абітурыентаў з Літвы.
Асаблівасцю Прыёмнай кампаніі 2016 г. на магістарскія праграмы ЕГУ стаў істотны рост акадэмічнага рэйтынгу і адзнак за даследчыя праекты абітурыентаў. Рэйтынг не толькі вызначае фінансавыя ўмовы навучання студэнта, але і сведчыць пра ўзровень агульнай акадэмічнай падрыхтоўкі. Сёлета сярэдні рэйтынг абітурыентаў магістарскіх праграм склаў 8,77, а сярэдні бал за даследчыя праекты – 8,75, што сведчыць пра рост узроўня акадэмічнай падрыхтоўкі будучых магістрантаў.
Штогод ЕГУ ладзіць Конкурс навукова-даследчых праектаў. Яго пераможцы атрымліваюць дадатковыя балы і зніжкі на навучанне ў магістратуры. У гэтым годзе прызавыя месцы занялі Анастасія Радзівонава (праект «Гарадскія пляцоўкі Мінска як цэнтры трансфармацыі ўзроставых канструктаў»), Дзмітрый Глотаў (праект «Перспектывы развіцця заканадаўства Беларусі, Расіі і Украіны ў сферы прадухілення і барацьбы з дыскрымінацыяй і злачынствамі на глебе нянавісці па матывах гендэрнай ідэнтычнасці і сэксуальнай арыентацыі») і Вольга Стрыкунова (праект “Problem of suicide behavior in the social group of young people (18-25 years old) in Belarus”).
Па словах Прэзідэнта ЕГУ акадэміка Анатоля Міхайлава: «Вынікі Прыёмнай кампаніі ЕГУ 2016 года сведчаць, што цікавасць да нашага праекта захоўваецца ў Беларусі і ў рэгіёне, і якасць студэнтаў, якія да нас паступаюць, расце. Мы расцэньваем гэта, як далейшае ўмацаванне місіі нашага ўніверсітэта, накіраванай на фармаванне навыкаў творчага мыслення і фармаванне грамадзянскай супольнасці Беларусі і ўсяго рэгіёна. За 10 год нашай працы ў Вільні выпускнікамі ЕГУ сталі каля 2000 чалавек. Рост колькасці абітурыентаў у гэтым годзе з’яўляецца сведчаннем актуальнасці і адкрытасці праекта нашага ўніверсітэта».
Традыцыйна тэрміны Прыёмнай кампаніі ЕГУ адрозніваюцца ад ўніверсітэтаў Беларусі і рэгіёна. На падставе ўласнай місіі, непарыўна звязанай з будучыняй Беларусі і Усходняй Еўропы, а таксама з тым фактам, што навучанне ў ЕГУ стала яшчэ больш даступным, універсітэт намагаецца быць яшчэ больш адкрытым для абітурыентаў з Беларусі. Менавіта таму з 25 ліпеня па 12 жніўня будзе адкрыты дадатковы набор на бакалаўрскія праграмы дзённай і дыстанцыйнай форм навучання «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза», «Медыя і камунікацыя», «Сусветная палітыка і эканоміка», а таксама «Культурная спадчына і турызм» дыстанцыйнай формы навучання і на магістарскія праграмы «Культурныя даследванні», «Публічная палітыка», «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза». Адначасова працягваецца перавод студэнтаў з іншых універсітэтаў у ЕГУ і працэс аднаўлення ў шэрагі студэнтаў ЕГУ тых асоб, хто з той ці іншай падставы быў вымушаны прыпыніць навучанне.
Заяўкі на праграму Падрыхтоўчага года ў Вільні і Мінску прымаюцца па 9 верасня.
Набор у дактарантуру па накірунку «Філасофія» праходзіць па 26 верасня.
Новы акадэмічны год у ЕГУ пачнецца 3 кастрычніка.