Размовы пра адукацыю: 25 лістапада ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя адукацыйных магчымасцяў для маладых беларусаў у рамках праектаў ЕС

25 лістапада ў Варшаве адбудзецца гібрыднае імпрэза для маладых беларусаў, якія мараць пра навучанне за мяжой.

Як паступіць у замежную ВНУ, знайсці фінансавую падтрымку для навучання ў ЕС, пабудаваць прафесійную кар’еру або стаць валанцёрам? EU NEIGHBOURS east і пляцоўка adu.place збяруць разам экспертаў і прадстаўнікоў універсітэтаў, каб адказаць на вашы пытанні і даць парады па выбары адукацыйнай сцяжыны або пошуку магчымасцяў для прафесійнага росту.

На імпрэзе:

  • Праекты EU4Belarus, EU4Youth і Social Camp прадставяць магчымасці для прафесійнага развіцця і нэтворкінгу.
  • Каледж Еўропы, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт і Вольны беларускі ўніверсітэт раскажуць вам, дзе знайсці фінансаванне для навучання ў ЕС і як стаць іхным студэнтам.
  • Adu.place і Паслы еўрапейскай моладзі (YEAs) падзеляцца пра тое, як шукаць магчымасці і да каго звярнуцца па параду.
  • Еўрапейскі корпус салідарнасці і Erasmus+, а таксама выпускнікі гэтых праграмаў падзеляцца сваім досведам пра тое, як падарожнічаць па Еўропе і займацца валанцёрствам, нават калі ў вас няма грошай.

Каб узяць удзел, неабходна зарэгістравацца па спасылцы.

Калі ласка, звярніце ўвагу, што вы можаце ўдзельнічаць як ужывую ў Варшаве, так і далучыцца да анлайн-трансляцыі на youtube-канале пляцоўкі adu.place.

Дата: 25 лістапада 2023 г., 12:00-16:00

Месца правядзення: Канферэнц-цэнтр WEST GATE, Варшава, Al. Jerozolimskie 92 (афлайн),

Трансляцыя на YouTube-канале adu.place (анлайн)

Мовы імпрэзы: беларуская і руская

Больш інфармацыі і праграма мерапрыемства даступныя тут

Назад