Навіны Выпускніцы ЕГУ: «Вывучэнне літоўскай мовы ўзбагачае рознасцю і новымі кантэкстамі»
На працягу 2019/20 навучальнага года ў Мінску працавалі інтэнсіўныя курсы па вывучэнню літоўскай мовы, якія былі арганізаваныя для супольнасці Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) дзякуючы падтрымцы Міністэрства замежных спраў Літвы. У час пандэміі заняткі перайшлі ў дыстанцыйны фармат.