Вынікі пошуку

768 results found.

Навіны Выпускнік ЕГУ атрымаў прэмію VI Кангрэса даследчыкаў Беларусіp

7-9 кастрычніка ў Коўне адбыўся VI Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі, аргазатарам навуковага форума сталі Інстытут палітычных даследванняў «Палітычная сфера» і Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ).

Навіны Выпускнік ЕГУ: «Мы інкнемся да павагі і талерантнасці»

Кірыл Калбаснікаў скончыў бакалаўрскую праграму «Масавыя камунікацыі і журналістыка» Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) у 2013 г. і зараз актыўна працуе ў галіне сучаснага мастацтва і культуры Беларусі: ён з’яўляецца праектным кіраўніком фестываля Artes Liberales і выставы «Ралан Барт. Ключавыя словы», арганізваных Лабараторыяй даследванняй візуальная культуры і сучаснага мастацтва разам з Акадэмічным дэпартаментам медыя ЕГУ.

Навіны Выпускнік Мікола Волкаў: «Навучанне ў ЕГУ дазволіла зразумець навуковыя традыцыі Еўропы»

У 2009 годзе Мікола Волкаў скончыў магістарскую праграму ЕГУ «Ахова і інтэрпрэтацыя культурнай спадчыны». Летась падчас VІ Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Коўне манаграфія М. Волкава «Артылерыя Нясвіжскага замка» патрапіла ў шорт-ліст прэміі Кангрэса за найлепшую кнігу ў галіне гісторыі Беларусі.

Навіны Выпускнік Уладзіслаў Гурыновіч аб працы ў ІТ-сектары, нацыянальнай свядомасці і падарожжах

У 2013 годзе Уладзіслаў Гурыновіч паспяхова скончыў бакалаўрскую праграму «Культурная спадчына і турызм» Еўрапейскага гуманітарнага ўнівесітэта (ЕГУ).  Пасля гэтага Улаздіслаў вярнуўся ў Мінск і пачаў працаваць у ІТ-сектары.

Навіны Выпускнік Яўген Пугач: «ЕГУ стаў значным фактарам у маім асабістым і прафесійным развіцці»

Пасля сканчэння ў 2009 годзе магістарскай праграмы «Еўрапейскія даследаванні» Яўген Пугач амаль 10 гадоў працаваў у прыватным сектары: у праектах групы кампаній БЕЛБІЗ (партал Bel.biz, лінейка бізнэс-трэнінгаў Busisness Edge, Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва ў Беларусі, стартап-хаб Імагуру). Апроч таго ў 2014 годзе Яўген стаў заснавальнікам мінскага аддзялення Global Shapers — моладзевай праграмы Сусветнага эканамічнага форуму. У 2016 годзе Яўген заснаваў ініцыятыву EdCamp Belarus, такім чынам Беларусь стала 26-ай краінай свету, на якую пашырылася эдкэмп-супольнасць.

Навіны Выпускнікі ЕГУ прадставілі ўласныя дасягненні ў Мінску

18 верасня Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Мінску гасцінна адкрыла свае дзверы для супольнасці і сяброў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ). У гэты вечар некалькі пакаленняў выпускнікоў віленскага ЕГУ, якія дасягнулі высокіх поспехаў у Беларусі, распавялі аб сваім прафесійным і грамадзянскім шляху падчас навучання і пасля заканчэння Альма-матэр.

Навіны Выпускніца ЕГУ Таццяна Нядбаева стала новай старшынёй беларускага ПЭН-цэнтру

5 лістапада ў Мінску адбыўся агульны сход беларускага ПЭН-цэнтру, на якім прайшло абранне новага старшыні арганізацыі. Ім стала выпускніца магістарскай праграмы Еўрапейскага гуманітарнага ўнівесітэта (ЕГУ) «Еўрапейскія даследванні» 2008 года Таццяна Нядбаева.

Навіны Выпускніцы ЕГУ: «Вывучэнне літоўскай мовы ўзбагачае рознасцю і новымі кантэкстамі»

На працягу 2019/20 навучальнага года ў Мінску працавалі інтэнсіўныя курсы па вывучэнню літоўскай мовы, якія былі арганізаваныя для супольнасці Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) дзякуючы падтрымцы Міністэрства замежных спраў Літвы. У час пандэміі заняткі перайшлі ў дыстанцыйны фармат.

Навіны Галасуйце за кандыдатаў на ўзнагароду «Выбітнаму выпускніку ЕГУ»

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае супольнасць ЕГУ да ўдзелу ў галасаванні за кандыдатаў на ўзнагароду «Выбітнаму выпускніку ЕГУ». У 2016 г. Конкурс на званне «Выбітнага выпускніка ЕГУ» праводзіцца ўжо ў чацьвёрты раз.

Навіны Гендарныя даследчыкі з ЕГУ і Харкава працягваюць супрацу падчас карантына

25 траўня Цэнтр гендарных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) далучыўся да святкавання Міжнароднага дня філалогіі і арганізаваў разам з Цэнтрам гендарнай культуры (Харкаў, Украіна) сумесны вэбінар.