Вынікі пошуку

782 results found.

Навіны Галасуйце за кандыдатаў на ўзнагароду «Выбітнаму выпускніку ЕГУ»

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае супольнасць ЕГУ да ўдзелу ў галасаванні за кандыдатаў на ўзнагароду «Выбітнаму выпускніку ЕГУ». У 2016 г. Конкурс на званне «Выбітнага выпускніка ЕГУ» праводзіцца ўжо ў чацьвёрты раз.

Навіны Гендарныя даследчыкі з ЕГУ і Харкава працягваюць супрацу падчас карантына

25 траўня Цэнтр гендарных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) далучыўся да святкавання Міжнароднага дня філалогіі і арганізаваў разам з Цэнтрам гендарнай культуры (Харкаў, Украіна) сумесны вэбінар.

Навіны Гід-комікс па мінскай Серабранцы выйшаў пры ўдзеле супольнасці ЕГУ

Мінская ўрбаністычная платформа выпусціла гід-комікс па мінскім раёне Серабранка, заснаваны на рэальных гісторыях і маршрутах яго жыхароў. У студзені праект быў адзначаны прэміяй «Зрабілі» ў намінацыі «Крэатыўнае рашэнне». Сярод аўтараў кнігі — выкладчыкі і выпускнікі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ).

Навіны Грамадзянскі актывіст і выпускнік ЕГУ Сяргей Бахун: «Варта выкарыстоўваць тыя магчымасці, якія дае нам час»

У 2009 годзе Сяргей Бахун скончыў магістарскую праграму «Дэмакратыя і грамадзянская супольнасць» Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ). Сёння Сяргей займаецца выданнем незалежнага інтэлектуальнага часопіса «ARCHE. Пачатак».

Навіны Д-р Мікола Волкаў стаў лаўрэатам прэміі Льва Сапегі

Д-р Мікола Волкаў – беларускі гісторык і даследчык, выпускнік магістарскай праграмы «Ахова і інтэрпрэтацыя культурнай спадчыны» Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (2009) сёлета стаў лаўрэатам прэміі Льва Сапегі.

Навіны Д-р Сцяпан Стурэйка: «ЕГУ выступае як рэтранслятар і перакладычык сэнсаў спадчыны. Не толькі моўны, але што істотней — ментальны»

У жніўні 2017 года ў межах праграмы Еўрапейскага саюза і Усходняга партнёрства «Культура і Крэатыўнасць» была апублікаваная экспертная справаздача лектара Акадэмічнага дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) д-ра Сцяпана Стурэйкі, прысвечаная выклікам, якія стаяць перад культурнай спадчынай Беларусі.

Навіны Д-р Таццяна Чуліцкая прыняла ўдзел у канферэнцыі, прысвечанай 100-годдзю БНР у Сейме Літвы

23 сакавіка лектар Дэпартамента сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) д-р Таццяна Чуліцкая прыняла ўдзел у канферэнцыі «Літва і Беларусь: сто гадоў назад і цяпер», што адбылася ў Сейме Літвы.

Навіны Д-р Уладзіслаў Іваноў — сярод пісьменнікаў Усходняга партнёрства супраць мовы варожасці

Лектар Дэпартамэнта сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) д-р Уладзіслаў Іваноў далучыўся да праекта «Пісьменнікі Усходняга партнёрства супраць мовы варожасці», падтрыманага Нямецкім фондам Маршала ЗША і ПЭН-Цэнтрам Грузіі.

Навіны Д-р Уладзіслаў Іваноў выступіў у Харкаве на тэму фемінізма ў Беларусі

14 студзеня у Цэнтры гендарнай культуры ў Харкаве лектар Дэпартамента сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) д-р Уладзіслаў Іваноў выступіў па тэме «Беларускі фемінізм у XXI стагоддзі».

Навіны Д-р Уладзіслаў Іваноў прыняў удзел у канферэнцыі Кафэдры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта

15 кастрычніка лектар Дэпартамента сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта д-р Уладзіслаў Іваноў прыняў удзел у штогадовай канферэнцыі «Польска-беларускія моўныя і літарацкія стасункі», арганізаванай Кафедрай беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту.

Навіны Д-р Уладзіслаў Іваноў прыняў удзел у міжнароднай літаратурнай рэзыдэнцыі ў Малятах

Па запрашэнні Маляцкага раённага самакіравання на працягу двух тыдняў у лістападзе 2020 года выкладчык Дэпартамента сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта д-р Уладзіслаў Іваноў прынімаў удзел у міжнароднай літаратурнай рэзыдэнцыі ўва Інтурках. Літаратарная рэзідэнцыя стала часткаю праекта «Напісана ў Маляцкім краі», які падтрымліваецца Літоўскай радай па культуры.

Навіны Д-р Уладзіслаў Іваноў прыняў удзел у навуковай канфэрэнцыі ў Варшаўскім універсітэце

16‐17 сакавіка лектар Дэпартамэнту сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) д-р Уладзіслаў Іваноў прыняў удзел у канферэнцыі, арганізаванай кафедрай беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту, і прысвечанай сёлетняму стагоддзю Беларускай Народнай Рэспублікі. Тэма канферэнцыі — «Польска‐беларускія літаратурныя, гістарычна‐культурныя і моўныя сувязі».