Абітурыенты бакалаўрскіх праграм, якія не трымалі іспыты па эсэ і кампазіцыі, а таксама замежнай мове падчас Дзён адкрытых дзвярэй у ЕГУ, маюць магчымасць зрабіць гэта напрыканцы мая-напачатку чэрвеня ў цэнтры «Прапілеі» ў Мінску. Па выніках разгляду анкет абітурыентаў Прыёмная камісія прымае рашэнне аб запрашэнні абітурыента на вочная сумоўе ў ЕГУ у Вільні. Абітурыенты, якія паступаюць на магістарскія праграмы, мусяць таксама падрыхтаваць праект даследвання па абранаму навуковаму напрамку ў памеры да 4-5 старонак.
Важнай асаблівасцю Прыёмнай кампаніі 2016 г. з’яўляецца запуск на старонцы ЕГУ калькулятара рэйтынга абітурыента, мэта якога – дапамагчы абітурыентам бакалаўрскіх праграм падлічыць свой рэйтынг пры паступленні ў ЕГУ. Такім чынам, з дапамогай калькулятара рэйтынга кожны абітурыент мае магчымасць падлічыць, якія фінансавыя ўмовы навучання ва ўніверсітэце яму будуць прапанаваныя.
У 2016 г. ЕГУ ажыццяўляе набор на бакалаўрскія праграмы «Візуальны дызайн і медыя», «Культурная спадчына і турызм», «Медыя і камунікацыя» (спецяалізацыі «Новыя медыя» і «Візуальная культура і крэатыўныя індустрыі»), «Сусветная палітыка і эканоміка», «Міжнароднае права і права Еўрапейская Саюза», а таксама на магістарскія праграмы «Культурныя даследванні», «Гістарычная і культурная спадчына» , «Публічная палітыка», «Экзістэнцыйная псіхалогія», «Міжнароднае права і права Еўрапейскага Саюза».
Па пытаннях паступлення звяртайцеся на эл. адрасу recruitment@ehu.lt , skype: QuestionEHU альбо тэл. +37052639650.