Вынікі пошуку

782 results found.

Навіны Цэлы свет Скарыны ў бібліятэцы

1 сакавіка ў бібліятэцы ЕГУ адбылося ўрачыстае адкрыццё кніжнай выставы «Свет Скарыны». Яна прымеркаваная да 500-годдзя выдання ў Вільні вялікім еўрапейскім асветнікам Францішкам Скарынам першай кнігі на абшарах Вялікага Княства Літоўскага. У часовай экспазіцыі можна ўбачыць дзясяткі кніг, прысвечаных першадрукару, выдадзеных у розны час і ў розных краінах  за апошнія паўстагоддзя.

Навіны Цэнтр гендарных даследаванняў ЕГУ спрычыніўся да запаўнення гендарнага прагала ў беларускай Wikipedia

8 красавіка завяршылася сусветная акцыя «Выклік Вікіпрагалу», якая прайшла ў Wikipedia з 8 сакавіка па 8 красавіка. Акцыя была накіравана на змяншэнне гендарнага прагала ў публікацыях у самай вялікай віртуальнай энцыклапедыі свету. Лектар ЕГУ, каардынатар Цэнтра гендарных даследаванняў д-р Уладзіслаў Іваноў (псеўданім Уладзіслаў Гарбацкі) прыняў актыўны ўдзел у гэтай акцыі.

Навіны Члены Парламента Францыі наведалі ЕГУ

14 чэрвеня дэлегацыя членаў Нацыянальнай Асамблеі Францыі ў рамках візіту ў Літву наведала Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ). Адной з ключавых мэтаў візіту стала знаёмства са студэнтамі ўніверсітэта. Падчас сустрэчы студэнты і члены дэлегацыі прынялі ўдзел у жывой дыскусіі і падзяліліся сваім бачаннем актуальных сацыяльных і палітычных працэсаў.

Навіны Шведскі інстытут вылучыць 100 000 еўра для Надзвычайнага фонда ЕГУ па падтрымцы студэнтаў з Беларусі

У адказ на бесперапынныя рэпрэсіі супраць удзельнікаў мірных пратэстаў і акцый салідарнасці ў Беларусі, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) у Вільні паведамляе аб адкрыцці Надзвычайнага фонду для падтрымкі беларускіх студэнтаў і выкладчыкаў.

Навіны Шлях Скарыны працягваецца

Выкладчыкі і даследчыкі Еўрапейскага гуманітарнага унівэрсітэта працягваюць працу на праектам «Культурны Шлях Францішка Скарыны», што пачалася тры гады таму. У рамках гэтага праекту былі здзейсненыя экспэдыцыі ад Полацка да Вільні, ад Вільні, па старажытным «Ягелонаўскім шляху», да Кракава. Cёлета праца дасьледчыкаў працягнецца ў трэцяй эспэдыцыі, 17-25 чэрвеня, ад Кракава да Прагі.  Па старасвецкіх дарогах, якімі колісь вандраваў наш славуты першадрукар.

Навіны Штогадовыя Віленскія чытанні па іўдаіцы адбыліся ў ЕГУ

6 лютага Дэпартамент гуманітарных навук і мастацтваў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) зладзіў «Віленскія чытанні па іудаіцы», штогадовы семінар, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі даследчыцкіх інстытутаў Літвы, Беларусі, Расіі і Латвіі, у тым ліку выкладчыкі ЕГУ. Цікавасць да мерапрыемства выказалі калегі з Інстытута гісторыі Літвы і Віленскага ўніверсітэта, а таксама студэнты ЕГУ.

Навіны Эстонія — новы донар Надзвычайнага фонду ЕГУ

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт паведамляе аб далейшым пашырэнні складу донараў Надзвычайнага фонду для падтрымцы студэнтаў, якія сутыкнуліся з ціскам беларускіх ўладаў. Аб’ём дадатковага фінансавання з боку Міністэрства замежных спраў Эстоніі складзе 50 000 еўра.

Навіны Эсэ студэнткі Лявіцкай Паліны «Città del Fiore — Горад Кветак» аб Фларэнцыі

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт працягвае знаёміць чытачоў з вынікамі паездкі студэнтаў Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў у Фларэнцыю. Студэнтка Паліна Лявіцкая зірнула на горад скрозь прызму яго кветкавага ўбрання.

Мерапрыемства «Ад ідэі да выніку, ці як кіраваць уласнымі ідэямі»: У ЕГУ стартуе інтэнсіў ад Цэнтра кар’еры

Цэнтр кар’еры ЕГУ запрашае ўсіх жадаючых прайсці кароткі курс «Ад ідэі да выніку, ці як кіраваць уласнымі ідэямі». На курсе мы разгледзім этапы фармавання ідэі для ўласнага бізнэсу, вызначым яго асноўныя часткі. Складзем рэзюмэ, разлічым вытворчы план, план маркетынгу, фінансавы план, што ў канчатковым выніку сфармуе Бізнес-план праекта.

Мерапрыемства «Беларусь-2020: час перамен»: На гукавых барыкадах? Рытмы і галасы беларускага пратэсту

7 снежня ў межах цыкла мерапрыемстваў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта «Беларусь-2020: час перамен» Дэпартамент сацыяльных навук запрашае да ўдзелу ў адкрытым вэбінары «На гукавых барыкадах? Рытмы і галасы беларускага пратэсту».

Мерапрыемства «Дзень з ЕГУ» у Мінску

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае ўсіх зацікаўленых прыняць удзел у традыцыйным бясплатным адукацыйным варкшопе «Дзень з ЕГУ», які адбудзецца 7 жніўня ў цэнтры «Прапілеі» у Мінску.